Лукашэнка: вестка пра чарговае злачынства тэрарыстаў у Пакістане выклікала боль і абурэнне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэм'ер-міністру Пакістана Навазу Шарыфу і ўсім пакістанцам ў сувязі з тэрактам 12 лістапада.

13.11.2016 / 23:11

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт падкрэсліў, што вестка пра чарговае злачынства тэрарыстаў у Пакістане, якія атакавалі мірных грамадзян у мусульманскай святыні Шах Нурані, выклікала боль і абурэнне.

«Няма ніякага апраўдання тым, хто шляхам масавага гвалту спрабуе дасягнуць сваіх мэтаў. Упэўнены, што падобныя дзеяннi не зломяць волю кіраўніцтва і народа дружалюбнага нам Пакістана», — гаворыцца ў спачуванні.