У Беларусі зарэгістраваны першы аўтамабіль Ferrari

А што яшчэ з эксклюзіўнага прасуе наш асфальт?

30.06.2008 / 09:55


Першы аўтамабіль маркі Ferrari зарэгістраваны ў Беларусі, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на ura‑inform.com.

Аўтамабіль Ferrari F‑430 2008 года выпуска каштуе як мінімум каля 170 тысяч долараў.

Паводле звестак ДАІ, па дарогах Беларусі цяпер таксама ездзяць два аўтамабілі маркі Maybach, абодва 2003 года выпуска.

Чатыры жыхары краіны валодаюць Bentley, адзін з якіх 1999 года выпуска, адзін — 2005‑га, і два — 2007‑га.

Сем беларусаў валодаюць Maseratti — 1985‑2003 гадоў выпуска.