Галівудскія зоркі зрабілі масавае сэлфі без макіяжу
21.11.2016 / 21:19
Амерыканская актрыса Дру Бэрымар выклала ў сваім інстаграме здымак, зроблены на вяршыні гары ў Мексіцы. Побач з ёй іншыя ўдзельніцы паходу — зоркі Галівуда Гвінет Пэлтраў, Кэмеран Дыяс і Ніколь Рычы. На фота ўсе яны без макіяжу.
У подпісе да здымка Дру Бэрымар заклікае шанаваць сяброў, дзяліцца дабром, будаваць планы на будучыню.