Амерыканскі гурт Green Day выступіў супраць Трампа 

21.11.2016 / 21:46

На цырымоніі ўручэння прэмій American Music Awards група Green Day выступіла супраць абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

АР

Музыкі выконвалі сваю новую песню «Bang Bang», але ў нейкі момант «перайшлі» на кампазіцыю «Born to Die» групы MDC. «Не Трампу, не ККК, не фашысцкім ЗША», — праспявалі Green Day.

Гэтыя ж словы можна было чуць на акцыях пратэсту супраць Трампа.

nn.by