Міхаіла Пашкевіча асудзілі на сем сутак

абноўлена

А таксама аштрафавалі на 350 тыс. рублёў. Штраф — за непавагу да суду. Паколькі Міхаіл раней быў асуджаны да гэтак званай «хатняй хіміі» (Справа 14‑ці), то любое правапарушэньне, а тым больш адміністрацыйны арышт можа пацягнуць за сабой зьняволеньне.

30.06.2008 / 18:07


Суд Кастрычніцкага раёну Менску асудзіў актывіста "Маладых дэмакратаў", высунутага Палітрадай АГП у Цэнтарвыбаркам, на сем сутак адміністрацыйнага арышту

Судзьдзя Рыта Шаграй таксама аштрафавала Міхаіла Пашкевіча на 10 базавых велічыняў (350 тыс. рублёў), а журналістку Радыё Свабоды Любоў Лунёву на восем б.в. (280 тыс. рублёў). Абаіх — за непавагу да суду.

Як паведаміў Анатоль Лябедзька Любоў Лунёва шэптам адказала камусьці па тэлефоне, штоц япер яна знаходзіцца ў судзе, а Пашкевіча за тое, што заявіў: «Я на ідыёцкія пытаньні не адказваю», паведамляе прэс-служба АГП.

Нагадаем, што моладзевы актывіст быў затрыманы ўвечары 28 чэрвеня ў Менску, калі вяртаўся з паседжаньня палітрады АГП. Пашкевіча затрымалі на чыгуначным вакзале за нібыта нецэнзурную лаянку.

Хлопца адвезьлі ў спэцпрыёмнік‑разьмеркавальнік на Акрэсьціна, дзе пратрымалі дзьве ночы.

Паколькі Міхаіл раней быў асуджаны да гэтак званай «хатняй хіміі» (Справа 14‑ці), то любое правапарушэньне, а тым больш адміністрацыйны арышт можа пацягнуць за сабой зьняволеньне.