Беларускія добраахвотнікі даслалі з Данбаса віншаванне з Днём герояў ВІДЭА

27.11.2016 / 20:56

Беларусы, якія бяруць удзел у абароне ўсходу Украіны, апублікавалі відэавіншаванне з угодкамі Слуцкага Збройнага Чына.

«Змагаючыся супраць расійскай агрэсіі, мы працягваем славутыя беларускія вайсковыя традыцыі», — гучыць закадравы тэкст.

Тактычная Група Беларусь, якая паўстала ў чэрвені 2015 г. ва Украіне, згуртавала беларусаў, што прайшлі Майдан і ваявалі ў складзе добраахвотніцкіх батальёнаў, Узброеных сілах Украіны.

Байцы Тактычнай групы ўдзельнічалі ў абароне Пяскоў, шахты Бутаўка, прамысловай зоны Аўдзееўкі, Мар’інкі і іншых. 

Аляксандр Гелагаеў