Сярод пасажыраў самалёта, што разбіўся ў Калумбіі, былі 22 футбалісты

29.11.2016 / 10:47

Сярод пасажыраў самалёта, які пацярпеў катастрофу ў Калумбіі, былі 22 футбалісты бразільскага клуба «Шапекаэнсэ». Яны накіроўваліся ў калумбійскі Мэдэльін на першы матч фіналу Паўднёваамерыканскага кубка супраць мясцовага «Атлетыка Насьёналь». У заяўцы «Шапекаэнсэ» былі 23 футбалісты, але адзін з іх не паляцеў разам з камандай.

Паводле апошніх звестак, адзін з бразільскіх футбалістаў — Алан Рушэль — выжыў у авіякатастрофе. Таксама паступае непацверджаная інфармацыя аб тым, што ў ліку тых, хто выжыў, — варатар каманды Данілу.

Калумбійская радыёстанцыя Caracol паведамляе, што на борце самалёта, акрамя футбалістаў, знаходзіліся восем супрацоўнікаў «Шапекаэнсэ» і 21 журналіст.

nn.by