Кіраўнік баранавіцкай ДАІ, што збіў жанчыну, узяты пад варту

30.11.2016 / 11:29

Часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзела ДАІ Баранавіцкага ГАУС, які падазраецца ў тым, што ў стане алкагольнага ап'янення збіў жанчыну, узяты пад варту.

Як паведаміла ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, яго ўзяцце пад варту 29 лістапада санкцыянаванае пракурорам.