На таргах у Мінску даляр і еўра прыкметна выраслі
30.11.2016 / 12:53
Па выніках таргоў 30 лістапада курс еўра вырас на 0,0131 рубля (0,63%) да 2,1033 рубля.
Курс даляра вырас на 0,0076 рубля (0,39%) і склаў 1,9795 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0019 рубля (0,06%) і склаў 3,0343 беларускага рубля за 100 расійскіх.
Праўда, на таргах у Маскве на фоне росту цаны на нафту на 6% за лічаную гадзіну, наадварот, курсы даляра і еўра знізіліся.
Курс даляра на Маскоўскай біржы знізіўся да 64,73 руб., што прыкладна на 37 капейкі ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. Адначасова з гэтым курс еўра знізіўся больш чым на 40 кап., апусціўшыся ніжэй за 69 руб. — да 68,9 руб.