Даляр і еўра сёння падаражэлі

02.12.2016 / 12:54

На таргах у Мінску беларускі рубель пасля ўмацавання 1 снежня зноў прыкметна знізіўся да даляра ЗША і еўра.

Курс еўра вырас адразу на 0,0204 рубля да 2,1019 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0076 рубля да 1,9703 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0054 рубля і склаў 3,0717 беларускага рубля за 100 расійскіх.