Ля Ханты-Мансійска аўтобус з дзецьмі сутыкнуўся з грузавіком: загінулі 12 чалавек

04.12.2016 / 16:24

У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе (Расія) на трасе Ханты-Мансійск — Цюмень адбылося ДТЗ з удзелам рэйсавага аўтобуса, у якім ехалі дзеці.

У выніку загінулі дзеcяць дзяцей і двое дарослых, паведамляе tass.ru. Яшчэ 20 чалавек шпіталізаваны ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі з сур'ёзнымі траўмамі ў цяжкім стане, большасць з іх дзеці.

 Па папярэдніх дадзеных, рэйсавы аўтобус, у якім ехалі 29 дзяцей і трое дарослых, сутыкнуўся з грузавіком і двума легкавымі машынамі.

У аўтобусе ехала каманда па спартыўнай акрабатыцы.