У Гомелі падлеткі дэманстравалі голы зад у камеру назірання ВІДЭА

05.12.2016 / 21:02

Гомельская міліцыя шукае групу падлеткаў, якія скруцілі камеру відэаназірання. Перад гэтым адзін з малалетніх хуліганаў дэманстраваў свой аголены зад перад камерай.

Відэа здарэння апублікаванае ў акаўнце гомельскага УУС у інтэрнэце. На самым пачатку роліка відаць, што пад камерай назірання сабралася група з пяці падлеткаў. Адзін з іх пры гэтым намотваў на руку баксёрскія бінты, другі паказваў свой азадак, а трэці ўскараскаўся па сцяне і пачаў адрываць камеру ад мацавання.

Інцыдэнт здарыўся ля будынка банка па вуліцы Макаёнка ў Гомелі.