БЧ часова спыніла продаж квіткоў праз інтэрнэт

08.12.2016 / 21:45

Продаж чыгуначных квіткоў праз інтэрнэт часова закрыты, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

«З 16.55 8 снежня закрыты продаж і вяртанне ў сістэме продажу праязных дакументаў праз інтэрнэт па тэхнічных прычынах», — сказана на сайце чыгункі. 

У БЧ выбачаюцца за часовыя нязручнасці.