Абама зняў забарону на пастаўкі зброі сірыйскай апазіцыі

09.12.2016 / 08:49

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў распараджэнне, якое здымае абмежаванні на пастаўкі зброі ў Сірыю. Дакумент апублікаваны на сайце Белага дома.

У тэксце cказана, што дазвол на пастаўкі зброі не датычыць рэгулярнай сірыйскай арміі, а адносіцца да сіл міжнароднай кааліцыі і незалежных груповак, якія ўдзельнічаюць у канфлікце. Пастаўкі, піша Абама, павінны дапамагчы ў дзеяннях ЗША па барацьбе з тэрарызмам.

Крыніца ТАСС у амерыканскай адміністрацыі растлумачыла, што забарону неабходна зняць, бо Сірыя лічыцца дзяржавай-спонсарам тэрарызму і на яе распаўсюджваюцца санкцыі. Па словах суразмоўцы агенцтва, новае распараджэнне зробіць магчымым падрыхтоўку наступлення на Раку, якая лічыцца сталіцай «Ісламскай дзяржавы».