У Гродне сутыкнуліся «Таёта» і «Рэно» — пацярпелі трое, у тым ліку дзяўчына-падлетак
10.12.2016 / 11:02
Трое пацярпелых, у тым ліку дзяўчынка-падлетак, дастаўлены ў бальніцу пасля сутыкнення двух легкавых машын у Гродне.
На скрыжаванні вуліц Дубко і Пушкіна сутыкнуліся «Таёта» і «Рэно». Для дэблакавання пасажыра першай машыны спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Пацярпелі ў аварыі таксама кіроўца «Таёты» і яе 14-гадовая дачка. Як адзначылі ў ДАІ рэгіёну, сутыкненне адбылося ўвечары. Вадзіцель «Таёты» выконвала левы паварот і на сустрэчнай паласе ў яе аўтамабіль урэзаўся «Рэно».