У Паўднёвай Карэі тысячы людзей адзначаюць імпічмент прэзідэнта 

10.12.2016 / 16:25

У Паўднёвай Карэі некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы і адзначаюць імпічмент прэзідэнта краіны Пак Кын Хе, перадае Sky News.

Тысячы людзей прайшлі маршам каля прэзідэнцкага палаца і сабраліся на мітынг на месцы, дзе некалькі тыдняў патрабавалі сыходу прэзідэнта ў адстаўку.

Напярэдадні прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе перадала паўнамоцтвы прэм'ер-міністру краіны.