Боб Дылан на ўручэнне Нобеля не прыехаў, а Паці Сміт моцна расхвалявалася на цырымоніі ВІДЭА

10.12.2016 / 20:58

Expressen.se

У Стакгольме 10 снежня ўручылі Нобелеўскія прэміі лаўрэатам. Амерыканскі паэт і выканаўца Боб Дылан, якому ў гэтым годзе прысудзілі прэмію па літаратуры, не змог прыехаць на цырымонію. У прывітальнай прамове член Шведскай каралеўскай акадэміі навук Хорас Энгдаль сказаў, што Боб Дылан «змяніў нашы ўяўленні аб тым, якой можа быць паэзія».

Затым Паці Сміт выканала песню A Hard Rain's A-Gonna Fall. Праўда, яна расхвалявалася і нават спыніла выкананне, папрасіўшы прабачэння ў публікі, якая падтрымала яе авацыямі.

Bob Dylan liet zijn Nobelprijs ophalen door zangeres Patti Smith. Zij zong een lied van Dylan, maar vergat de tekst: https://t.co/7FfK5mtJei pic.twitter.com/awlD7SNwVe

— NOS (@NOS) 10 декабря 2016 г.