«Загнаных коней прыстрэльваюць, ці ня так?»

БТ, аўторак, 23:25

Гэта і пра Шэймана таксама - клясычная драма Сыдні Полака, якая зрабіла яго рэжысёрам першай велічыні. А перад пачаткам - фільм пра Шагала.

08.07.2008 / 18:44


Клясычная драма Сыдні Полака (1969 г.), якая зрабіла яго рэжысёрам першай велічыні.

Вялікая дэпрэсія. Малады каўбой і сівы марак, цяжарная жанчына й стомлены фэрмер, цынічная дзяўчына безь мінулага і старая актрыса без прышлага… Усе яны прыехалі на танцавальны маратон у спадзеве атрымаць прыз 1500 даляраў. Яны будуць танчыць да апошняга, як загнаныя коні, на апошнім уздыху, губляючы апошнія сілы й пачуцьцё рэальнасьці.

Ролі выконваюць: Джэйн Фонда, Майкл Сэрэзін, Сьюзан Ёрк, Гіг Янг.

А перад пачаткам фільму, у 22:55 -- на БТ другая частка фільму пра Марка Шагала з цыклу «Эпоха» Алега Лукашэвіча.