12 чачэнскіх вайскоўцаў адмовіліся ехаць у Сірыю. Іх звольнілі

13.12.2016 / 15:12

Мінабароны Расіі звольніла 12 чачэнскіх вайскоўцаў за адмову ехаць у Сірыю для ўдзелу ў баявых дзеяннях. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы ў МУС Чачні паведамляе «Кавказский узел».

Па інфармацыі выдання, чачэнцы служылі ў батальёне ваеннай паліцыі ў Ханкале. Суразмоўца «Кавказского узла» заўважыў, што ахвотных адправіцца ў Сірыю дастаткова, бо ім абяцана большае грашовае забеспячэнне і льготы.

Афіцыйнага пацвяржэння гэтай інфармацыі няма.