Беларуская вайсковая дэлегацыя адправілася з візітам у Кітай

13.12.2016 / 16:51

З 13 па 15 снежня ў Пекіне (КНР) праходзіць рабочы візіт дэлегацыі Узброеных Сіл Беларусі на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнікам Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёрам Алегам Воінавым, паведамляе сайт Мінабароны.

У ходзе візіту беларускія і кітайскія калегі абмяркуюць пытанні развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і планавання сумесных мерапрыемстваў на 2017 год.