Трамп прапанаваў пасаду кіраўніка МУС кангрэсмену ад Мантаны
14.12.2016 / 08:23
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў на пасаду міністра ўнутраных спраў кангрэсмена-рэспубліканца ад штата Мантана Раяна Зінка. Як і іншых прэзідэнцкіх намінантаў, кандыдатуру Зінка павінен зацвердзіць сенат.
МУС ЗША, у адрозненне ад многіх аналагічных ведамстваў у іншых краінах, не кіруе паліцыяй або пенітэнцыярнай сістэмай, а кіруе землямі, якія знаходзяцца ў федэральнай уласнасці, прыроднымі рэсурсамі, а таксама займаецца праграмамі, звязанымі з карэннымі народамі.
Зінку 55 гадоў, ён былы спецназавец, які ваяваў у Іраку, мае дзве ўзнагароды за баявыя місіі. У 2014 годзе Зінк прыцягнуў увагу СМІ, назваўшы Хілары Клінтан «антыхрыстам».
«Кангрэсмэн Зінк выступае за энергетычную незалежнасць ЗША. Ён падтрымлівае усеагульную энергетычную палітыку, якая прадугледжвае выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, выкапняў і альтэрнатыўных крыніц», - ахарактарызаваў кандыдата Трампа прадстаўнік прэзідэнцкага штаба Джэйсан Мілер.