Сяргей Міхалок дасць яшчэ адзін канцэрт у Мінску

14.12.2016 / 08:28

Анонс першага канцэрту гурту Сяргея Міхалка «Ляпіс-98» выклікаў ажыятаж у публікі: усе квіткі на выступ 30 снежня ў сталічным Prime Hall былі прададзеныя менш чым за суткі.

Па шматлікіх просьбах прыхільнікаў, 13 студзеня ў стары Новы год «Ляпіс-98» дасць дадатковы канцэрт «На біс» у Prime Hall. Старт продажаў у пятніцу 16 снежня (13.00), паведамляе afisha.tut.by

- Я люблю радаваць людзей, я люблю сваю прафесію. Я люблю (і спадзяюся, - умею) спяваць свае песні! І буду гэта рабіць ва ўсіх сваіх творчых праектах шчыра і ад душы! - сказаў Сяргей Міхалок.