Беларускі саюз мастакоў абраў кіраўніка

14.12.2016 / 20:26

Cёння прайшоў ХХІІ з’езд Беларускага саюза мастакоў, на якім абіралі старшыню. Сёлета кандыдатамі ў галасаванні БСМ былі графік, паэт Рыгор Сітніца і скульптар Александр Шапо. Удзельнікі з'езда амаль аднагалосна вырашылі пакінуць на другі тэрмін пасады кіраўніка саюза мастакоў Рыгора Сітніцу. За яго галасавала прыкладна 85% удзельнікаў. Паводле меркавання пераможцы, з'езд прайшоў інтэлігентна, у сяброўскай атмасферы.

Рыгор Сітніца пераабраны старшынём Саюза мастакоў. За першы перыяд ягонага кіравання Саюз купіў 1500 квадратных метраў дадатковых памяшканняў.

Рыгор Сітніца нарадзіўся ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна. Пасля заканчэння шостага класа на радзіме перавёўся вучыцца ў Мінск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І.Ахрэмчыка. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі, і вярнуўся ў школу-інтэрнат імя І.Ахрэмчыка ўжо ў якасці настаўніка. Таксама выкладаў ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 2013 годзе быў абраны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў. 

Творы мастака знаходзяцца ў фондах і музеях не толькі Беларусі, але і ў Польшчы, Грэцыі, у прыватнай калекцыі Франса Салеса Грыля ў Мюнхене.

На з'ездзе прысутнічала першая намесніца міністра культуры Ірына Дрыга.

Ірына Арахоўская