Купчына прызначана новым паслом Беларусі ў Аўстрыі

15.12.2016 / 15:24

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алену Купчыну Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Аўстрыі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Харватыі па сумяшчальніцтве, паведамляе БелТА.

На пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі узгоднены Алег Краўчанка, які да сёння працаваў начальнікам упраўлення Амерыкі МЗС Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў В'етнаме Уладзіміра Гошына паслом у Лаосе, М'янме і Тайландзе па сумяшчальніцтве.

Дзмітрый Купцель прызначаны паслом Беларусі ў Танзаніі па сумяшчальніцтве.

Павел Латушка — паслом у Княстве Манака па сумяшчальніцтве, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальнітце.