У перыяд навагодніх святаў лясы будуць ахоўваць ва ўзмоцненым рэжыме

16.12.2016 / 18:54

У Беларусі ўводзіцца ўзмоцнены рэжым аховы лясоў на перыяд навагодніх святаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

«Усяго выстаўлена больш за 300 кантрольных пастоў і плануецца правесці 1,8 тыс. рэйдаў. Будуць выкарыстоўвацца фота - і відэапасткі. На дадзены момант у лясгасах краіны выкарыстоўваецца звыш за 470 такіх пастак. Яны будуць размяшчацца ў месцах, дзе часцей за ўсё незаконна сякуць лес, напрыклад, каля дачных і садовых участкаў», — растлумачылі ў прэс-службе.

Лясгасы Беларусі з 21 снежня адкрыюць больш за 160 навагодніх кропак па продажы ёлак і навагодніх букетаў. «Навагоднія ёлкі вырошчваюцца на спецыяльных плантацыях. Такіх плантацый больш 800 га, на іх расце больш за 2 млн ёлак рознай вышыні. Ужо больш за 175 тыс. ёлак гатовыя да продажу», — адзначылі ў Мінлясгасе.