Прэзідэнт Польшчы абмяркоўвае палітычны крызіс у Сойме з апазіцыяй

18.12.2016 / 22:15

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустракаецца з лідарамі апазіцыі для вырашэння крызісу. Трэці дзень у Варшаве праходзяць пратэстныя дэманстрацыі супраць недэмакратычных, на думку пратэстоўцаў, рашэнняў урада.

РАР

Прадстаўнікі апазіцыі і СМІ з пятніцы пратэстуюць супраць планаваных зменаў у працы журналістаў у Сойме. У працэсе пятнічнага пасяджэння Сойма, падчас якога абмяркоўвалася пытанне дзяржбюджэту на 2017 год, дэпутаты ад апазіцыйных партый заблакавалі трыбуну, паведамляе Радыё Польшча.

Згодна з планамі Канцылярыі Сейма, журналістаў не будуць дапускаць у будынак, дзе знаходзіцца зала пасяджэнняў. Плануецца стварэнне Цэнтра СМІ, у якім дэпутаты будуць супрацоўнічаць з журналістамі. Таксама прадугледжваецца, што кожная рэдакцыя зможа адпраўляць у Сойм толькі па двое сваіх пастаянных прадстаўнікоў.

Акрамя таго, апазіцыя аспрэчвае законнасць галасавання па дзяржбюджэце на 2017 год, які адбыўся ў пятніцу, 16 снежня.

Пратэсты пасля здарэння ў Сойме з удзелам да некалькіх тысяч чалавек праходзяць у Варшаве, Познані, Любліне, Вроцлаве і іншых польскіх гарадах.

На дадзены момант у Сойме працягвае знаходзіцца апазіцыя, якая «дзяжурыць» там бесперапынна з пятніцы ў чаканні вырашэння сітуацыі. Як заяўляюць прадстаўнікі апазіцыйных партый, дзяжурства будзе весціся мінімум да аўторка.