Узброены чалавек паспрабаваў патрапіць у амбасаду ЗША ў Анкары

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, нападніка затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў Турцыі.

20.12.2016 / 07:29

FOOTAGE: Police arrest the gunman outside the US Embassy in Ankara. He swears and says "don't play with us" pic.twitter.com/ZmFzYR2kq0

— DAILY SABAH (@DailySabah) 20 декабря 2016 г.

Затрыманне нападніка.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента паведаміў карэспандэнту ТАСС, што невядомы адкрыў агонь побач з уваходам у амбасаду.

«Ніхто не пацярпеў, калі чалавек, узброены пісталетам, адкрыў агонь побач з уваходам у наша пасольства ў Анкары. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Турцыі затрымалі яго і праводзяць расследаванне», — сказаў суразмоўца агенцтва.

The gunman who shot in the air outside the US Embassy in Ankara tonight has been pictured. Credit: Anadolu Agency pic.twitter.com/DJNqPeMrqb

— DAILY SABAH (@DailySabah) 20 декабря 2016 г.

Раней у панядзелак у Анкары быў забіты амбасадар РФ у Турцыі Андрэй Карлаў. Турэцкія ўлады паведамілі, што напад здзейсніў супрацоўнік паліцыі Меўлют Мерт Алтынташ 1994 года нараджэння. Ён быў ліквідаваны.