Пяць украінцаў загінула ў выніку атакі расійскіх сілаў на Светладарскай дузе

20.12.2016 / 09:18

Самы значны за апошнія месяцы напад на ўкраінскія пазіцыі адбыўся ў нядзелю на так званай «Светладарскай дузе».

Гэта раён на поўнач ад Горлаўкі, дзе ўкраінскія пазіцыі ўкліньваюцца ў расійскія.

У вынікі артабстрэлу і атакі загінула 5 украінцаў, яшчэ адзін прапаў без вестак, а 16 параненыя. Украінскі бок сцвярджае, што напад удалося адбіць, а праціўнік быў адкінуты на зыходныя пазіцыі.

СГ