У Іркуцкай вобласці праз атручванне «Глогам» увялі рэжым надзвычайнага становішча
У Іркуцкай вобласці, дзе ад атручвання канцэнтратам для ваннаў «Глог» загінулі больш за 50 чалавек, уведзены рэжым надзвычайнага становішча.
20.12.2016 / 09:59
Пра гэта абвясціў на пасяджэнні камісіі па НС губернатар рэгіёну Сяргей Леўчанка, паведамляе Meduza.
19 снежня адміністрацыя горада ўвяла на тэрыторыі Іркуцка рэжым надзвычайнага становішча.
20 снежня аб'яўлены ў Іркуцкай вобласці днём жалобы.