«Укантакце» запусціць дадатак для анлайн-трансляцый VK Live
Відэа будзе адлюстроўвацца на старонцы карыстальніка ці ў суполцы, калі трансляцыя праводзіцца нейкай групай.
20.12.2016 / 11:27
Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі мяркуе, што гэта дазволіць стварыць новы фармат камунікацыі.
Гледачы трансляцый змогуць адпраўляць платныя падарункі аўтарам відэа. Атрыманыя грошы дзеляцца паміж сацыяльнай сеткай і карыстальнікам.
Паведамляецца, што першапачаткова VK Live з'явіцца на iOS, а ўжо потым выйдзе і на Android, піша БелТА.