Самым высокааплатным гульцом у свеце стане футбаліст «Шанхая». Заробак проста касмічны

21.12.2016 / 06:27

eurosport.ru

Аргенцінскі форвард Карлас Тэвес пяройдзе ў «Шанхай» з «Бока Хуніёрс». Па звестках Fox Sports, 32-гадовы форвард будзе атрымліваць у кітайскім клубе $762 тыс. у тыдзень, а агульны заробак за год складзе $ 37,5 млн.

Тэвес падпіша кантракт на два гады і, такім чынам, заробіць у Кітаі $ 75 млн.

Пасля заключэння кантракта з «Шанхаем» Тэвес стане самым высокааплатным гульцом планеты. У дадзены момант самую высокую зарплату атрымлівае форвард «Рэала» Крыштыяну Раналду - па новым кантракце яму належыць $ 21,3 млн у год.