У нядзелю — мокры снег і галалёдзіца

24.12.2016 / 13:59

У Беларусі 25 снежня будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі выпадзе снег, мокры снег, па захадзе з дажджом.

Ноччу і раніцай у некаторых раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, умераны, парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 4.