Сярэдні заробак у Мінску — 1008 рублёў

24.12.2016 / 15:56

Сярэдні заробак у Мінску працягвае скакаць вакол лічбы 1000 рублёў.

Па дадзеных Белстата, у лістападзе жыхары сталіцы зараблялі 1008,1 рубля ($520). Гэта найбольшы паказчык сярод рэгіёнаў.

За месяц гэта лічба зменшылася ў рублях, і ў далярах (у кастрычніку было 1011,7 рубля, што адпавядала $529).

ЯМ