Як святкуе Нямеччына — калядны Instagram

Каляды для большасці жыхароў Нямеччыны хіба самае чаканае і любімае свята. Да яго рыхтуюцца цягам месяца, і ўвесь гэты перадсвяточны час поўны прыемных сюрпрызаў і падарункаў. Сёння, 24 снежня, калі пачне цямнець, ажыўленне і мітусня з вуліц знікне — у Святы вечар немцы імкнуцца наведаць святую Імшу, а далей правесці час дома разам з самымі блізкімі людзьмі. 25 снежня яны зноў збяруцца ў сямейным коле за святочным абедам.

24.12.2016 / 17:47

Калі вы яшчэ не адшукалі святочны настрой, самы час зірнуць Instagram немцаў, да якіх свята ўжо прыйшло.

Фото опубликовано Yvonne Eiting (@froeschlein7)

Ялінка

Чарговую порцыю падарункаў, якія чакаюць пад ялінкамі, распакуюць 24 снежня ўвечары пасля святочнай сямейнай вячэры.

6 снежня Святы Мікалай ужо прыносіў паслухмяным дзецям розныя прысмакі і іншыя прыемныя дробязі.

Фото опубликовано Martina Schmid (@msdesign1504)

Фото опубликовано D O R E E N C O C O (@vaaanillasky)

Фото опубликовано ★ ♡ ᗰᕮᒪI ♡ ★ (@___meli_lein___)

Фото опубликовано Jacqueline Westphal (@mom_of_two_boys_)

«Мы жадаем вам вясёлых Калядаў са сваімі блізкімі! Атрымлівайце асалоду ад кожнага моманту і будзьце ўдзячныя!» — гаворыцца ў допісе.

Фото опубликовано Bettina (@die_alltagsfeierin)

Калядны вянок

У Нямеччыне вельмі адчуваецца набліжэнне свята. Амаль у кожным доме ёсць калядны вянок з чатырма свечкамі. Першую з іх запальваюць за чатыры тыдні да Калядаў, у дзень, калі пачынаецца Адвэнт — перадкалядны час. Другую свечку запальваюць праз тыдзень, трэцюю — яшчэ праз тыдзень. Калі гараць усе чатыры свечкі, значыць, свята ўжо на парозе.

Фото опубликовано @the_astronaut.s_wife

Фото опубликовано Katie 26 NRW (@katie_mahli)

Фото опубликовано @susi010192

Фото опубликовано Laura Wunderlich (@wunderlichlaura)

Фото опубликовано Madeleine Dürr (@madeleineduerr)

Калядны каляндар

Ёсць і яшчэ адна традыцыя адліку часу да Калядаў. У доме вешаюць «смачны» каляндар на 24 дні снежня. Пад кожнай лічбай хаваецца цукерка ці шакаладка.

Фото опубликовано Mareike (@mareikewueste)

Некаторыя рыхтуюць 24 падарункі і кожны дзень дораць новы пакуначак з нумарам.

Фото опубликовано Creeny (@creeny_)

Фото опубликовано @_scrapkat_

Каляднае печыва

Напярэдадні свята многія імкнуцца загадзя прыгатаваць каляднае печыва. Звычайна гэта весела і займальна як для дарослых, так і для дзяцей.

Фото опубликовано Nita (@nita_mariposaa)

Фото опубликовано Nita (@nita_mariposaa)

Асобна трэба сказаць пра імбірныя пернікі, якія ў Нямеччыне вельмі любяць. Яшчэ адзін атрыбут свята.

Фото опубликовано Anna_Lenchen17 (@anna_lenchen17)

Фото опубликовано W. H. (@wibsel_munic)

Калі казаць пра калядны стол, то звычайна на ім ёсць запечаная гуска. І чым яна больш тлустая, тым лепш. Птушка можа быць запечаная з чарнаслівам і яблыкамі, палітая віном, фаршыраваная або пададзеная з клёцкамі. Карацей, залежыць ад гаспадыні. На гарнір звычайна падаецца бульбяная салата. Робіцца яна вельмі проста: да адварной бульбы дадаецца марынаваны агурок альбо рэпчатая цыбуля. Усё запраўляецца маянэзам.

Фото опубликовано Der liebe Olli (@bulliolli)

Фото опубликовано Renee Hawk (@reneehawk67)

Калі казаць пра напоі, то ў гэты зімовы час немцы аддаюць перавагу глінтвейну.

Кірмашы

Калядныя кірмашы гудзелі якраз да 24 снежня. Кожны шукаў упрыгажэнні ў дом, падарункі блізкім і сябрам, прысмакі на святочны стол. Пасля выхадных яны паступова будуць зварочвацца.

Видео опубликовано NicK My N (@nick_k.my.n)

Фото опубликовано Sophie Power (@sophiepower28)

А вось Новы год, у адрозненне ад Калядаў, немцы святкуюць шумна, разам з сябрамі. Збіраюцца на плошчах горада, у рэстаранах і барах, весяляцца і адпачываюць. У гэты дзень не прынята дарыць вялікіх падарункаў, імі абменьваюцца на Каляды. У новы год у Нямеччыне прынята «ўваходзіць» з усім новым, таму ў гэты дзень дастаюць новыя рэчы. І жадаюць немцы адзін аднаму не наступлення Новага года, а добрага «ўезду», «уваходжання» ў новы год.

НР