Краіна рыхтуецца да Каляд. У крамах сталіцы тлум і суперзніжкі

24.12.2016 / 17:47

Ажыятаж у сталічных крамах: гандляры зніжкамі імкнуцца прывабіць кліентаў. Напрыклад, ЦУМ сёння даваў зніжку 17% на ўсе тавары.

Дарэчы, горад зрабіў падарунак і пенсіянерам: яны апошнія пяць дзён мелі права на бясплатны праезд у метро.

А ў гандлёвы цэнтр «Сталіца», што пад зямлёй, пад плошчай Незалежнасці, прыехаў вось такі Святы Мікалай — на Рудольфе, але ў шапцы Дзеда Мароза.

Фоты Мікіты Недаверкава