Лукашэнка сёння гуляў у хакей

25.12.2016 / 15:58

Каманда Лукашэнкі згуляла ўнічыю з хакеістамі Брэсцкай вобласці на Х Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Сёння на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» дружына кіраўніка дзяржавы выйгравала па ходу сустрэчы, але берасцейцы праявілі характар і выйшлі наперад зь лікам 5:4. Аднак у самым канцы сустрэчы гаспадары зраўнялі вынік - 5:5.