Гару Гедыміна ў Вільні закрылі для наведванняў
26.12.2016 / 13:47
Delfi.lt
У гэтым годзе на паўночнай частцы гары былі два вялікія апоўзні — у лютым і кастрычніку, а ў снежні заўважылі ўтварэнне апоўзня на паўднёвым схіле, недалёка ад Бернардзінскага парку.
З суботы сімвал Вільні закрылі для наведванняў, піша Delfi.lt.
Пасля таго, як пачаў апаўзаць іншы бок гары, мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус абвінаваціў Нацыянальны музей у адсутнасці належных дзеянняў і заклікаў перадаць эксплуатацыю гары Міністэрству навакольнага асяроддзя.
Гару Гедыміна павінны прывесці ў належны выгляд да канца лютага.