Навагодні зварот Барака Абамы ВІДЭА

Барак Абама разам з жонкай Мішэль павіншаваў амерыканцаў з Калядамі і Новым годам. Відэа звароту апублікаванае на старонцы Белага дома ў Facebook.

27.12.2016 / 11:55

«Віншуем усіх з Калядамі! Адзначаць святы ў Белым доме ў гэтыя апошнія восем гадоў было сапраўдным прывілеем для нас. Мы змаглі прыняць больш за паўмільёна гасцей за гэты час, нашы выдатныя кухары спяклі больш за 200 000 святочных прысмакаў, і Барак бясконцую колькасць раз жартаваў з вамі», — звярнуліся да амерыканцаў прэзідэнт і першая лэдзі ЗША.

Мішэль Абама таксама прыгадала іх з мужам першы калядны зварот да амерыканцаў пасля інаўгурацыі Барака Абамы.

Прэзідэнцкі тэрмін Барака Абамы заканчваецца 20 студзеня 2017 года пасля інаўгурацыі Дональда Трампа.