У Віцебску міліцыя затрымала валанцёра руху «Хрюша протів» пасля рэйду ў адну з крамаў ВІДЭА
27.12.2016 / 12:27
Пасля рэйду ў краму №139 «Веста» ў Віцебску адзін з валанцёраў руху «Хрюша протів. Беларусь», які займаецца выяўленнем гандлю няякаснымі прадуктамі, быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
Вечарам 22 снежня маладому чалавеку, які выйшаў з крамы, было прапанавана праехаць у аддзяленне міліцыі для высвятлення яго асобы. Пасля кароткай сваркі з астатнімі валанцёрамі і пакупнікамі з крамы, міліцыянтам удалося павезці хлопца ў Першамайскі РАУС.
Пасля высвятлення асобы валанцёра ў Першамайскім РАУС яго адразу ж адпусцілі. На прапаршчыка міліцыі, які забраў маладога чалавека, валанцёры напісалі заяву начальніку РАУС за неправамерныя дзеянні, пра гэта паведамляецца ў групе руху «Хрюша протів. Беларусь». Таксама яны маюць намер скардзіцца ў пракуратуру.