Расія закрыла школу для дзяцей амерыканскіх дыпламатаў у Маскве ў адказ на санкцыі
30.12.2016 / 09:09
Расійскія ўлады распарадзіліся зачыніць англа-амерыканскую школу ў Маскве, у якой вучыліся дзеці дыпламатаў з ЗША, Вялікабрытаніі і Канады. Пра гэта CNN распавялі неназваныя амерыканскія чыноўнікі, піша meduza.io
Інфармацыя пра закрыццё школы паступіла ў ноч на 30 снежня пасля аб'явы пра новыя санкцыі ЗША супраць Расеі ў сувязі з кібератакамі. Масква таксама забараніла амерыканцам наведваць дом адпачынку пасольства ЗША ў Сярэбраным Боры.
Афіцыйна расійскія ўлады не паведамлялі аб закрыцці школы і дома адпачынку.