Справа аб забойстве ў ГЦ «Еўропа» будзе разглядацца ў Мінгарсудзе

30.12.2016 / 10:15

У Мінскі гарадскі суд паступіла крымінальная справа, звязаная з трагічнымі падзеямі ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» ў Мінску 9 кастрычніка, паведаміла БЕЛТА памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Малады чалавек абвінавачваецца ў падрыхтоўцы да забойства двух і больш асоб, замаху на забойства двух і больш асоб, забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў, а таксама хуліганстве. Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаныя тры жанчыны, а таксама сваякі загінулай.

Пра дату і час суда будзе паведамлена дадаткова.