Клуб з Грэцыі ўзяў у арэнду нападаючага БАТЭ і зборнай Беларусі Міколу Сігневіча

30.12.2016 / 10:24

Грэчаскі футбольны клуб «Платаніяс» узяў у арэнду на паўгода нападаючага БАТЭ Мікалая Сігневіча.

У чэмпіянаце Беларусі Сігневіч правёў 107 матчаў і забіў 28 галоў. За зборную Беларусі — 9 гульняў і 1 гол.

У чэмпіянаце Грэцыі «Платаніяс» пакуль ідзе на 10-й пазіцыі.

БЮ