Серэна Уільямс напісала на Reddit верш пра заручыны з заснавальнікам Reddit
30.12.2016 / 10:31
Серэна Уільямс паведаміла пра заручыны з адным з заснавальнікам Reddit Алексісам Аганянам. Тэнісістка напісала верш, у якім распавядае, як выпадкова пазнаёмілася з Аганянам у Рыме. Ён зноў запрасіў яе ў італьянскую сталіцу, дзе зрабіў прапанову, на якую яна адказала згодай.
33-гадовы Аганян — амерыканскі прадпрымальнік, актывіст і інвестар, аўтар кніг і радыёперадач.
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, жыве ў Сан-Францыска, выпускнік Універсітэта Віржыніі. У 2011-12 гадах уваходзіў у традыцыйны спіс самых перспектыўных сусветных дзеячаў маладзейшых за 30 ад часопіса Forbes; у 2015-м увайшоў у аналагічны спіс прадпрымальнікаў малодшых за 40 паводле версіі бізнес-выдавецтва Crain.
Маёмасць Аганяна ацэньваецца прыкладна ў 6 млн даляраў. Інфармацыя аб стасунках Аганяна і Уільямс упершыню з'явілася ўвосень-2015.