Рассельгаснагляд выявіў сухое малако ў прадукцыі беларускіх кампаній
30.12.2016 / 11:04
Рассельгаснагляд выявіў сухое малако ў прадукцыі некаторых прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні федэральнай службы, піша РБК.
Парушэнні ў ходзе лабараторных даследаванняў былі выяўленыя ў прадукцыі прадпрыемстваў «Мілкавіта», «Малочны свет», а таксама Маладзечанскага малочнага камбіната. Вытворцы не паведамілі пра наяўнасць у прадукцыі сухога малака. Пры гэтым быць яго ў ёй не павінна, адзначаюць у Рассельгаснаглядзе.
У дадзены момант робяцца захады па спыненні абароту няякасных партый малака, дадалі ў федэральнай службе.