Ад расійскага рубля да афгані: топ-10 валют, у якіх беларусам варта было захоўваць грошы сёлета
30.12.2016 / 12:54
Нацбанк вызначае курс беларускага рубля амаль да 80 валют свету. Да папулярных штодня, да іншых - штомесяц. «Наша Ніва» параўнала афіцыйныя курсы за 1 студзеня 2016 года і 1 студзеня 2017 года (так, яны ўжо апублікаваныя).
Найбольш умацаваліся ў адносінах да беларускага рубля грошы наступных краін:
| Краіна | Валюта | Умацаванне валюты | |
| 1 | Расія | Рубль | 27,1% |
| 2 | Бразілія | Рэал | 23,9% |
| 3 | Ісландыя | Крона | 19,2% |
| 4 | Паўднёва-Афрыканская рэспубліка | Рэнд | 17,7% |
| 5 | Кыргызстан | Сом | 15,2% |
| 6 | Чылі | Песа | 11,2% |
| 7 | Калумбія | Песа | 10,7% |
| 8 | Японія | Ена | 9,1% |
| 9 | Афганістан | Афгані | 8,7% |
| 10 | Уругвай | Песа | 8,4% |
Агулам падаражалі 54 валюты, курсы якіх вызначае Нацбанк. Сярод іх даляр (на 5,5%) і еўра (усяго на 0,7%).
Беларускі рубель, у сваю чаргу, найбольш умацаваўся да наступных валют:
| Краіна | Валюта | ||
| 1 | Егіпет | Фунт | 56,8% |
| 2 | Сірыя | Фунт | 55% |
| 3 | Венесуэла | Балівар | 33,6% |
| 4 | Нігерыя | Найра | 31,1% |
| 5 | Манголія | Тугрык | 15,4% |
| 6 | Турцыя | Ліра | 13,1% |
| 7 | Аргенціна | Песа | 15,4% |
| 8 | Брытанія | Фунт | 13,1% |
| 9 | Мексіка | Песа | 12,8% |
| 10 | Узбекістан | Сум | 12,8% |
Табліца не ўлічвае «чорныя курсы», якія існуюць у некаторых краінах — Узбекістане, Венесуэле і іншых.
* * *
Чытайце таксама: