З праекта пастановы аб медыцынскай этыцы выключылі абзац пра нашэнне рэлігійных сімвалаў

З праекта пастановы Міністэрства аховы здароўя «Аб зацвярджэнні норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі» выключаны абзац пра «недапушчэнне дэманстрацыі сваёй рэлігійнай прыналежнасці і адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў».

30.12.2016 / 22:23

Пра гэта гаворыцца ў лісце Міністэрства аховы здароўя ў адрас Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

«Прапановы і заўвагі Беларускай праваслаўнай царквы прыняты пад увагу, і абзац пра «недапушчэнне дэманстрацыі сваёй рэлігійнай прыналежнасці і адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў» будзе выключаны Мiнiстэрствам аховы здароўя з праекта», — пазначана ў лісце.

Таксама адзначаецца, што Міністэрства аховы здароўя і ў далейшым будзе «спрыяць узаемнаму супрацоўніцтву».

Праект нормаў медыцынскай этыкі, дзе дактарам забаранялася дэманстраваць рэлігійныя сімвалы, адправілі на дапрацоўку

Мітрапаліт Кандрусевіч: Забарона на нашэнне рэлігійных сімвалаў медработнікамі — дыскрымінацыя вернікаў

Кіраўнік БПЦ: Забарона медыкам насіць крыжыкі можа справакаваць пратэсты вернікаў