Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Новым годам
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў з Калядамі і Новым годам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, паведамляе прэс-служба Крамля.
30.12.2016 / 22:33
Фота konservatism.by
У пасланні адзначаецца, што «2016 год пацвердзіў нязменную каштоўнасць расійска-беларускай дружбы і прадэманстраваў паспяховае вырашэнне актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня і будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, нягледзячы на складаную міжнародную абстаноўку».
Пуцін таксама выказаў надзею на працяг сумеснай працы па нарошчванні расійска-беларускіх партнёрскіх сувязяў, па прасоўванні ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў і забеспячэнні стабільнасці і бяспекі на еўразійскай прасторы.