1 студзеня будзе да +5

31.12.2016 / 12:05

У нядзелю, 1 студзеня, будзе воблачна, без істотных ападкаў.

У асобных раёнах Беларусі чакаюцца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходні парывісты, у асобных раёнах Віцебскай вобласці — да 15—17 м/с.

Ноччу тэмпература паветра складзе ад мінус 5 па поўдні да плюс 3 градусаў па поўначы краіны. Днём будзе ад мінус 1 да 5 градусаў цяпла.