Самае чытанае за 2016 год. Тэлевядучы Дзяніс Кур'ян на адпачынку ў Тайландзе зрабіў прыгожыя ФОТЫ сваёй жонкі

У навагоднія святы «Наша Ніва» ўзгадвае самыя папулярныя артыкулы, якія з'явіліся на сайце за 2016 год.

31.12.2016 / 13:56

Дзяніс са сваёй жонкай Юліяй паляцелі на востраў Пхукет, які адначасова з'яўляецца адной з паўднёвых правінцый Тайланда. Сам вядучы актыўна выкладае фоткі з адпачынку ў сваім Інстаграме.

Дзяніс не саромеецца выкладаць фота сваёй жонкі эратычнага характару. Дзяніс і Юля ужо каля сямі год знаходзяцца ў шлюбе і маюць дачку і сына. 

Юлія Кур'ян (дзявочае прозвішча Касцюкевіч) нарадзілася ў горадзе Масты, Гродненскай вобласці. Але сябе лічыць случчанкай, бо менавіта там яе бацькі пабудавалі дом. Юлія працавала мадэллю ў Сашы Варламава. На сённяшні момант ёй 32 гады.

На адпачынку сям'я актыўна займаецца ёгай, каштуе экзатычныя стравы і шмат часу бавіць на моры.

МН