На станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» загінула 51-гадовая жанчына

02.01.2017 / 11:15

Раніцай 2 студзеня ў сталічнай падземцы адбыўся няшчасны выпадак. Жанчына ўпала на рэйкі метро, выратаваць яе не ўдалося. Пра гэта TUT.BY паведамілі чытачы, інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік прэс-сакратар мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Рух цягнікоў метрапалітэна быў прыпынены на 30 хвілін з-за падзення 51-гадовай мінчанкі на рэйкі на станцыі «Плошча Якуба Коласа». На жаль, выратаваць жанчыну не ўдалося.

Праводзіцца расследаванне.